Расійская турыстка загінула ў Тбілісі, здымаючы відэа пад песню «У апошні раз»

Паездка 27-гадовай Арыны Глазуновай у Грузію скончылася трагедыяй.

29.09.2024 / 21:01

Днямі расіянка ноччу гуляла па цэнтры грузінскай сталіцы. Дзяўчыны былі ў гуморы, яны слухалі музыку і здымалі шпацыр на тэлефон. У той момант, як на тэлефоне расіянкі грала вядомая песня «У апошні раз», яна аступілася і ўпала ў падземны пераход.

Глазунову шпіталізавалі з пераломам зводу чэрапа, а 27 верасня яна памерла. На месцы няшчаснага выпадку з'явіўся мемарыял.

Nashaniva.com