УСУ не ўдалося атакаваць склад боепрыпасаў у Катлубані

З'явіліся спадарожнікавыя здымкі.

29.09.2024 / 19:28

У сеціве з’явілася сённяшняе фота са спадарожніка, на якім бачны пажар побач з арсеналам Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўлення ў Катлубані Валгаградскай вобласці. 

Але на тэрыторыю склада агонь не перакінуўся, гэта супярэчыць інфармацыі Генштаба УСУ пра паражэнне склада боепрыпасаў. Там заяўлялі, што арсенал быў паспяхова атакаваны. 

Nashaniva.com