Ва УСУ заявілі аб атацы яшчэ на адзін расійскі вайсковы арсенал

Як сцвярджае Генштаб Узброеных сіл Украіны, перад ударам туды прыбыў эшалон з іранскімі ракетамі.

29.09.2024 / 16:33

Стала вядомая цэль начных удараў беспілотнікамі па тэрыторыі Расіі. Генеральны штаб УСУ заявіў пра паражэнне вайсковага арсенала «Катлубань» у Валгаградскай вобласці. 

Аб'ект, як паведамляюць ва УСУ, меў шчыльнае прыкрыццё прыладамі радыёэлектроннай барацьбы і супрацьпаветранай абароны, але баявое заданне было выкананае паспяхова. 

Аперацыю правялі Сілы беспілотных сістэм разам з Сіламі спецыяльных аперацый, Галоўным упраўленнем разведкі і Службай бяспекі Украіны. 

Нагадаем, што сёння ноччу расійскія рэгіён трапілі пад масіраваную атаку беспілотнікаў. У Мінабароны РФ заявілі пра збіццё 125 БПЛА. Аб прылётах у Катлубані афіцыйнай інфармацыі не было. Губернатар Валгаградскай вобласці заяўляў пра ўзгаранне сухой травы і адсутнасць пацярпелых і пашкоджанняў.

Nashaniva.com