Паветраны шар з беларускай кантрабандай прызямліўся на тэрыторыі віленскага аэрапорта

Такія сродкі ўсё часцей выкарыстоўваюць для транспарціроўкі нелегальных грузаў.

29.09.2024 / 15:49

Ілюстрацыйная выява. Фота: LRT.

У суботу, 28 верасня, каля 23:45 на тэрыторыі аэрапорта ў Вільні ўпаў невялікі паветраны шар з грузам. Унутры каробкі, абцягнутай чорнай стужкай, былі пачкі цыгарэт «Мінск», піша LRT. 

Гэта першы падобны інцыдэнт ў віленскім аэрапорце, аднак ён не паўплываў на расклад палётаў. 

Месца падзення шара. Скрыншот LRT. 

Па інфармацыі члена Сейма Літвы Дайнюса Гайжаўскаса, вось ужо год, як з Беларусі ў Літву паветранымі шарамі актыўна перадаюць кантрабанду. Адзін такі шар можа перанесці да 20 кг грузу — а гэта каля 1000 пачкаў цыгарэт.

Як сцвярджае Гайжаўскас, толькі на гэтым тыдні на тэрыторыю Літвы заляцелі каля 150 метэаралагічных шароў. 

Nashaniva.com