Цела лідара «Хезбалы» знойдзена — Reuters даведалася падрабязнасці гібелі Насралы
Хасан Насрала загінуў 27 верасня пры авіяўдары Ізраіля па Бейруце. На яго целе няма ран, як мяркуецца, ён загінуў з-за ўдару выбухной хвалі, распавялі суразмоўцы агенцтва Reuters.
29.09.2024 / 15:33
Жанчына чытае Каран на месцы забойства лідара «Хезбалы» Хасана Насралы, 29 верасня 2024 г. Фота: AP Photo / Hassan Ammar
Цела загінулага пры ўдары Ізраіля лідара групоўкі «Хезбала» Хасана Насралы знойдзена, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.
На целе няма ран, мяркуецца, што Насрала памёр ад траўмы, атрыманай з-за ўздзеяння выбухной хвалі, заявілі суразмоўцы агенцтва.
Аб ліквідацыі Насралы ізраільскае армія (ЦАХАЛ) паведаміла 28 верасня. Лідар «Хезбалы» загінуў пры авіяўдары па падземным цэнтральным штабе групоўкі ў Бейруце ўвечары 27 верасня.
Ynet і Al Jazeera перадавалі, што авіяцыя скінула 80-85 бомбаў, кожная з якіх важыла тону, сярод іх былі і супрацьбункерныя бомбы.
У ЦАХАЛ адзначылі, што перад ударамі звязаліся з жыхарамі трох дамоў з заклікам эвакуіравацца, паколькі гэтыя будынкі знаходзіліся непасрэдна над стратэгічнымі аб'ектамі «Хезбалы».
З’явілася відэа, як сцвярджаецца, з месца гібелі лідара «Хезбалы» Хасана Насралы
Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету
Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу