Пайшоў з жыцця першы муфтый Беларусі

25 верасня памёр Ісмаіл Мустафавіч Александровіч — першы муфтый Беларусі. Яму было 95 гадоў. Пра яго смерць паведаміў партал islam.by. 

29.09.2024 / 13:36

Ісмаіл Мустафавіч нарадзіўся ў Клецку ў 1929 годзе. Працаваў інжынерам. У канцы 80-х і пачатку 90-х стаяў у самым пачатку ісламскага адраджэння ў нашай краіне.

У 1994 годзе ён узначаліў створанае Мусульманскае рэлігійнае аб'яднанне ў Рэспубліцы Беларусь і быў муфтыем да 2005 года. Менавіта Ісмаіл Мустафавіч быў галоўным ініцыятарам будаўніцтва Мінскай Саборнай мячэці.

«Ісмаіл Мустафавіч адрозніваўся шчырым клопатам за справу адраджэння мусульманскай рэлігіі, самаадданасцю і актыўнасцю на гэтым шляху. Смерць першага муфтыя з'яўляецца вялікай стратай для мусульманскай умы», — паведамляе islam.by. 

Nashaniva.com