З’явілася відэа, як сцвярджаецца, з месца гібелі лідара «Хезбалы» Хасана Насралы

28 верасня Ізраіль ліквідаваў Хасана Насралу — лідара і аднаго з заснавальнікаў тэрарыстычнай арганізацыі «Хезбала». Насрала быў у бункеры і хаваў сваё месца знаходжання. Але гэта не перашкодзіла ізраільскай арміі. 

29.09.2024 / 13:03

Цяпер з'явілася відэа, як сцвярджаецца, з месца гібелі Насралы. 

Вайсковы эксперт Ян Мацвееў піша, што Ізраіль ударыў па бункеры бетонабойнымі авіябомбамі MPR-500 вагой у 230 кг, з камплектам JDAM, які забяспечвае высокую дакладнасць.

Такія бомбы не перадавалі Украіне, але комплекс JDAM выкарыстоўваецца ўкраінцамі на іншых авіябомбах, дадае Мацвееў.

Таксама сёння ў ЦАХАЛ заявілі пра забойства яшчэ аднаго камандзіра «Хезбалы». Паводле заявы ізраільскіх вайскоўцаў, падчас атакі ў суботу быў забіты Набіль Каўк. Ён кіраваў падраздзяленнем унутранай бяспекі. 

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»

Алі Хаменеі перавялі ў бяспечнае месца

Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу

Nashaniva.com