Паглядзіце, які святлафор з'явіўся ў Гомелі. Пакуль ён такі адзіны ў краіне

Гэта новаўвядзенне з'явілася на скрыжаванні вуліц Кожара і Мазурава ў Гомелі. Такога дубліравання сігналу святлафора ў стоп-лініі ў краіне больш няма.

29.09.2024 / 10:48

Мэта новаўвядзення – інфармаваць вадзіцеляў, якія пад'язджаюць да скрыжавання, аб сігналах святлафора, тлумачаць у ДАІ Гомельскай вобласці.

Сігнал святлафора адлюстроўваецца на ўмантаванай у асфальт лініі. Калі на святлафоры чырвоны сігнал, то і на дублёры будзе такі ж.

Nashaniva.com