Як Z-спявак Шаман адказаў на папрокі, чаму «рускі патрыёт» карыстаецца амерыканскімі тэлефонамі і нямецкімі машынамі

Вядомы расійскі Z-спявак Шаман (Яраслаў Дронаў) распавёў на расійскім тэлебачанні, як ён адказвае на папрокі, чаму ён, «рускі патрыёт», ездзіць на нямецкай машыне, карыстаецца амерыканскім тэлефонам і іншымі заходнімі тэхналогіямі. Тлумачэнне нечаканае.

29.09.2024 / 10:12

«Калі мне прад'яўляюць некаторыя мае нядобразычліўцы, што як жа, ён жа рускі, а чаго ж у яго там, не ведаю, тэлефон амерыканскі, машына нямецкая ці там яшчэ што-небудзь у такім вось ключы.

А я адказваю. Вельмі проста. Мы ж не ведаем, а можа быць стваральнікі гэтых амерыканскіх тэлефонаў, стваральнікі гэтых тэхналогій або стваральнікаў гэтых аўтамабіляў або стваральнікі яшчэ чагосьці, можа быць, яны натхняліся творамі Пятра Ільіча Чайкоўскага, калі яны стваралі гэты тэлефон, ці там творамі Дастаеўскага або Булгакава, якія па ўсім свеце вядомыя.

Можа быць без гэтых твораў наогул гэтых тэхналогій не было б і гэтых тэлефонаў не было б. Паспрабуйце проста падумаць пра гэта. Мы ж не ведаем, як гэта было і чым людзі натхняліся», — патлумачыў Дронаў.

Nashaniva.com