Расіяне атакавалі Запарожжа — трапілі ў шматпавярховік, ёсць параненыя

Ранкам 29 верасня кіраўнік Запарожскай АВА Іван Фёдараў паведаміў пра масіраваную атаку расіян на Запарожжа, у выніку якой разбураны шматкватэрны дом, успыхнулі пажары, найменш 4 чалавекі параненыя.

29.09.2024 / 08:26

«Расіяне масіравана атакуюць Запарожжа. Пацэлілі па жылой забудове», — напісаў Фёдараў. 

Паводле яго інфармацыі, у горадзе адбылося некалькі пажараў, моцна разбураны шматкватэрны дом, пад заваламі могуць быць людзі, таксама пацярпелі прыватная забудова ў розных раёнах горада, найменш 4 чалавекі параненыя.

Фёдараў дадаў, што расіяне нанеслі больш за 10 удараў па Запарожжы.

Nashaniva.com