Ноччу адбылася масіраваная атака дронаў на расійскую тэрыторыю
Па даных расійскіх паблікаў, у Ейску Краснадарскага краю РФ каля вайсковага аэрадрома прагрымелі выбухі. Акрамя Краснадарскага краю, выбухі былі ў Растоўскай, Варонежскай, Валгаградскай і іншых абласцях.
29.09.2024 / 08:13
Паводле звестак Міністэрства абароны РФ, за ноч над тэрыторыяй Расіі было перахоплена 125 БПЛА.
«67 БПЛА перахопленыя і знішчаныя над тэрыторыяй Валгаградскай вобласці, 17 — над тэрыторыяй Белгарадскай, 17 — над тэрыторыяй Варонежскай вобласці, 18 — над тэрыторыяй Растоўскай вобласці, па адным над тэрыторыяй Бранскай, Курскай абласцей і Краснадарскага краю,3 БПЛА над акваторыяй Азоўскага мора», — заявілі ў ведамстве.
Расійскія паблікі ўдакладняюць, што ў Валгаградскай вобласці адной з мэтаў БПЛА быў буйны арсенал боепрыпасаў у пасёлку Катлубань (на відэа).
Таксама БПЛА атакаваў вайсковы аэрадром у Ейску, дзе адбыўся пажар. Карыстальнікі ў групах Ейск і Краснадарскага краю распавядалі ноччу пра выбухі каля вайсковага гарадка, дзе таксама знаходзіцца аэрадром ВМФ РФ — там базуецца 859-й цэнтр баявога прымянення і перавучвання лётнага складу марской авіяцыі ВМФ РФ і 190-й навучальны змешаны авіяцыйны полк ВМФ.
У Варонежы і прыгарадзе таксама моцныя пажары пасля атакі БПЛА і працы расійскай СПА.