ХАМАС выказаў салідарнасць з «Хезбалой» і прымае дадатковыя меры бяспекі

Пасля ліквідацыі кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралы палесцінская арганізацыя ХАМАС аб'явіла пра сваю салідарнасць з «Хезбалой». У той жа час яна прыняла рашэнне аб замене групы бяспекі свайго лідара ў сектары Газа Ях'і Сінвара.

28.09.2024 / 20:05

Фота: aa.com.tr

Таксама кіраўніцтва ХАМАС часова спыніла кантакты з лідарамі руху, якія знаходзяцца за мяжой. Адначасова з гэтым ХАМАС і яго саюзнікі з «Ісламскага джыхада» вырашылі прыпыніць правядзенне сустрэч у Ліване. 

Паводле даных тэлеканала «Аль-Арабія», кіраўніцтва ХАМАС змяніла свае метады сувязі і цяпер абмяжоўваецца толькі пісьмовай перапіскай. 

Таксама арганізацыя настойвае на тым, каб у рамках любых будучых перамоў аб спыненні агню была прадугледжаная гарантыя бяспекі для яе лідараў. 

Увогуле Ізраіль атаку на Ліван, у выніку якой загінуў генсек «Хезбалы» Хасан Насрала, здзейсніў нібыта з-за ягонай адмовы спыніць баявыя дзеянні на паўночнай мяжы Ізраіля і спыніць падтрымку ХАМАСа, піша Axios са спасылкай на крыніцы.

Па словах аднаго з ізраільскіх чыноўнікаў, рашэнне аб ліквідацыі Насралы было прынята ў чаканні «аператыўнай магчымасці». З-за немагчымасці дамовіцца з гэтым дзеячам было вырашана «прыбраць яго з працэсу прыняцця рашэнняў», дадаў чыноўнік.

Крыніцы выдання Ynet пацвердзілі, што пасля забойства Хасана Насралы Ізраіль і Ліван могуць стварыць умовы для дасягнення пагаднення.

Акрамя Насралы, у Ліване забілі яшчэ і іранскага генерала

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»

Алі Хаменеі перавялі ў бяспечнае месца

Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу

Лідар «Хезбалы» перастаў выходзіць на сувязь пасля ізраільскіх удараў па Ліване

«Хезбала» запусціла больш за 100 ракет па Ізраілю, ЦАХАЛ нанёс удары па Ліване

Nashaniva.com