A1 з канца верасня пачне блакаваць мабільны інтэрнэт у некаторых кліентаў

На сайце мабільнага аператара адзначана, што новаўвядзенне прадугледжвае змены ў дакуменце аб наданні паслуг «Мабільны інтэрнэт». Яно пачынае працаваць з 30 верасня.

28.09.2024 / 15:51

Цяпер аператар пакідае за сабой права прыпыніць доступ да інтэрнэту ў роўмінгу для кліентаў, калі будзе зафіксаваны рэзкі рост выдаткаў на роўмінгавы інтэрнэт-трафік.

Відаць, такім чынам А1 імкнецца праз абмежаванне доступу да мабільнага інтэрнэту абараніць кліентаў ад махлярства і лішніх выдаткаў.

Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі паказаў свой мабільнік

Лукашэнка: Мы абавязаны зрабіць айчынны мабільны тэлефон

З кастрычніка новы пакет санкцый запрацуе напоўніцу. Як да гэтай даты рыхтуюцца бізнэс і грузаперавозчыкі?

Nashaniva.com