У «Вялікім камені» запусцілі вытворчасць чэкавай стужкі

На гэтым тыдні ў індустрыяльным парку «Вялікі камень» пачала працу новая вытворчасць. Тут замест імпартнай будуць рабіць тэрмапаперу і тэрмаадчувальну чэкавую стужку.

28.09.2024 / 15:22

Фота: Вялікі камень

Інвестыцыйны праект запусціла беларуская кампанія «Хэпратрэйд», якая з'яўляецца першым вытворцам тэрмапаперы ў краіне. Летась яна стала рэзідэнтам парку «Вялікі камень».

На новай вытворчасці плануюць выпускаць каля 600 тон тэрмапаперы ў месяц. Яе могуць выкарыстоўваць у вырабе тэрмастужкі для касавых апаратаў, тэрміналаў, банкаматаў, а таксама тэрмаэтыкетак.

Nashaniva.com