У цэнтры Мінска гарэў гандлёвы цэнтр
Узгаранне адбылося ў гандлёвым цэнтры па адрасе Няміга, 3.
28.09.2024 / 14:18
Некалькі пажарных падраздзяленняў сёння сярод дня выехалі на месца здарэння пасля інфармацыі аб задымленні ў адным з павільёнаў.
Адбылося загаранне маёмасці ў гандлёвым павільёне на плошчы 5 кв. м.
Эвакуявалі больш за 140 чалавек. Па аператыўных звестках пацярпелых няма.
У выніку пажар быў патушаны.