74-гадовага мужчыну асудзілі за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку

У «Спіс экстрэмістаў» учора дадалі 74-гадовага Аляксандра Навіцкага.

28.09.2024 / 12:46

Мужчыну асудзілі паводле ч. 1 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Які менавіта тэрмін прызначылі Аляксандру — невядома.

10 кастрычніка жыхару Рагачова споўніцца 75 гадоў, піша «Вясна».

Nashaniva.com