Алі Хаменеі перавялі ў бяспечнае месца

Духоўнага лідара Ірана перавялі ў бяспечнае месца на фоне інфармацыі аб ліквідацыі Ізраілем лідара «Хезбалы» Хасана Насралы.

28.09.2024 / 12:26

Вярхоўны лідар аятала Алі Хаменеі выступае падчас цырымоніі, прысвечанай гадавіне смерці лідара рэвалюцыі 1979 года аяталы Хамейні (на плакаце ўверсе справа) у яго маўзалеі недалёка ад Тэгерана. Фота: Office of the Iranian Supreme Leader via AP

Хаменеі таксама склікаў нараду Рады нацыянальнай бяспекі Ірана, на якой абмяркоўваліся магчымыя наступствы і далейшыя дзеянні.

ЦАХАЛ учора нанёс удар па Бейруце, у выніку чаго загінуў Хасан Насрала.

«Ізраіль будзе насцігаць любога, хто ўяўляе пагрозу для краіны ці яе грамадзян». Пра гэта заявіў начальнік Генштаба Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) генерал-лейтэнант Герцы Халеві, паведамляе The Times of Israel.

«Пасланне простае: мы даведаемся, як дабрацца да любога, хто пагражае грамадзянам дзяржавы Ізраіль», — сказаў ён.

Nashaniva.com