У нядзелю схаладае да +10°С

Надвор'е на апошнія дні верасня.

28.09.2024 / 12:15

У нядзелю чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пераважна па паўднёва-ўсходняй палове дажджы, ноччу і раніцай месцамі моцныя дажджы, магчымы навальніцы.

Ноччу ад +5°С па паўночным захадзе да +15°С па паўднёвым усходзе, максімальная днём +10..+16°С. 

У панядзелае тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца пад уплывам халоднага антыцыклону з цэнтрам над Эстоніяй, толькі ў паўднёва-ўсходніх і паўднёвых раёнах адаб'ецца ўплыў малаактыўнага франтальнага падзелу. 

Пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўднёвым усходзе, а днём у паўднёвых раёнах краіны месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу +1..+8°С, па паўднёвым усходзе да +10°С, у паўночных раёнах пры праясненнях замаразкі 0..-2°С; днём +11..+17°С.

Надвор'е ў Мінску паводле yr.no

Nashaniva.com