У суботу ў Вільні стартуе Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova

Мерапрыемствы фестывалю пройдуць цягам трох месяцаў у розных гарадах Еўропы. Першым горадам будзе Вільня 5 і 6 кастрычніка, паведамляе «Будзьма».

04.10.2024 / 09:44

Час (мясцовы): 5 кастрычніка (субота) 10.00 — 21.30; 6 кастрычніка (нядзеля) 11.00 — 22.00

Месца: Teatras «Vilniaus klasika», Vytenio g. 6, Vilnius

5 кастрычніка, субота

10.30-11.00

Урачыстае адкрыццё фестывалю і кніжнага кірмашу

11.00-12.30

Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Фурса «Беларусь у святле сучаснай крытычнай сацыяльнай тэорыі».

12.30-13.00

Прэзентацыя зборніка Славаміра Адамовіча «Адрэналін«(імпрынт Skarynycy)

13.00-13.30

Презентацыя кнігі Уладзіміра Казлова «Варшава» (выдавецтва «Мяне Няма»)

13.30-14.00

Прэзентацыя кнігі Таццяны Шчытцовай «Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции»

14.00-15.00

Габрэйская кулінарная спадчына: лекцыя Алеся Белага, аўтара кнігі «Самы цымус»

15.00-15.30

Сяргей Календа і размова пра кароткую прозу: дзе рэзаць і чым фарбаваць

15.30-16.10

Прэзентацыя кнігі Барыса Пятровіча «Ад жыцця прачнуцца… Фрэскі розных гадоў»

16.10-17.10

Сусветная філасофія па-беларуску: прэзентацыя серыі «Галерэя чалавечай думкі»

17.10-17.40

«Словы аціхлі: у немату стукае сэрца»: прэзентацыя кнігі перакладаў Алеся Разанава Альмы Лапінскене

17.40-18.00

«Авантурнік Сімпліцысімус»: прэзентацыя новага выдання рамана Грымэльсгаўзэна

18.00-19.00

Эпічныя героі: «Іліяда» па-беларуску

19.00-20.00

Прэзентацыя літаратурна-мастацкага альманаха «Апостраф»

20.00-21.30

Міжнародныя паэтычныя чытанні

6 кастрычніка, нядзеля

11.30-12.10

Як дзіцячая літаратура выходзіць за межы кніг. Расказваюць Воля Кузьміч і Андрэй Скурко

12.10-12.40

Рэканцэпт падарожжа: Кацярына Карповіч «Паром да Анконы»

12.40-13.20

Biełaruskaja łacinka: tradycyja i sučasnaść. Prezentacyja knih Uładzimiera Arlova «Patria aeterna» i «Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi».

13.20-14.20

«Там, за пісьмом»: прэзентацыя новых паэтычных кніг ад выдавецтва hochroth minsk

14.20-15.30

«Як нам супрацоўнічаць?»: дыскусія беларускіх і літоўскіх літаратараў

15.40-16.10

Прэзентацыя навуковага часопіса Pamyłka

16.10-17.10

Паміж радкамі: творчасць у часы выпрабаванняў. Дыскусія з удзелам Ірыны Козікавай, Алега Груздзіловіча, Таццяны Нядбай

17.10-18.10

Праваабарончая дзейнасць у выгнанні: выклікі і перспектывы

18.10-18.40

«Мова 404»: Аліна Нагорная пра дыскрымінацыю беларускай мовы

18.40-20.00

Саша Філіпенка па-беларуску: творчая сустрэча з пісьменнікам

20.00-21.30

Музычны вечар

Nashaniva.com