Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу

Прэс-служба ЦАХАЛ паведамляе, што ўчора ліквідаваў Хасана Насралу — лідара і аднаго з заснавальнікаў тэрарыстычнай арганізацыі «Хезбала», а таксама Алі Кархі, камандуючага паўднёвым фронтам «Хезбалы», ды іншых высокапастаўленых камандзіраў арганізацыі.

28.09.2024 / 11:07

Фота: Chris McGrath/Getty Images

Знішчальнікі ВПС, па разведвальных даных Упраўлення ваеннай разведкі і сістэмы бяспекі, нанеслі ўдар па галоўнай штаб-кватэры «Хезбалы», якая знаходзіцца пад жылым будынкам у раёне Дахіе (Бейрут). Удар быў нанесены ў той час, калі вышэйшае кіраўніцтва «Хезбалы» знаходзілася ў штабе і займалася каардынацыяй тэрарыстычных дзеянняў супраць грамадзян дзяржавы Ізраіль, паведаміла прэс-служба ЦАХАЛ.

«На працягу 32 гадоў свайго лідарства ў «Хезбале» тэрарыст Хасан Насрала быў адказны за забойства шматлікіх ізраільскіх грамадзян і салдат, а таксама за планаванне і ажыццяўленне тысяч тэрарыстычных актаў супраць Ізраіля і па ўсім свеце. Насрала быў асноўным прымаючым рашэнні і адзіным, хто зацвярджаў стратэгічныя і часам тактычныя рашэнні ў арганізацыі», — кажа ЦАХАЛ.

Nashaniva.com