У Мінску 124 жыхары дасягнулі 100 гадоў

Двое найстарэйшых жыхароў сталіцы адзначылі 106 гадоў.

28.09.2024 / 08:35

Фота: Мінск-навіны

У сталіцы пражывае 124 чалавекі, якія дасягнулі 100-гадовага ўзросту. Пра гэта напярэдадні Дня пажылых людзей паведаміў Мінск-Навінам старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Пётр Шуцько.

— Двое найстарэйшых жыхароў сталіцы адзначылі 106 гадоў, — падкрэсліў П. Шуцько. — Усяго ж у Мінску жывуць 124 доўгажыхары ва ўзросце 100 гадоў.

У горадзе працуюць 9 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У кожным з іх створана аддзяленне для грамадзян пажылога ўзросту.

— Больш за 250 мінчан працуюць у цэнтрах валанцёрамі, — адзначыў суразмоўца. — Прадстаўнікі старэйшага пакалення вядуць заняткі па ёзе, танцах, вывучэнні замежных моў. Найстарэйшаму наведвальніку гурткоў 89 гадоў.

Nashaniva.com