У Мінску скончылі прамыванне сетак пасля аварыі на водаправодзе

Мінгарвыканкам паведаміў, што ўвечары 27 верасня, амаль праз суткі пасля аварыі на магістральным водаправодзе ў Мінску, асноўныя работы па прамыўцы сетак былі завершаныя.

27.09.2024 / 22:28

Фота ілюстрацыйнае

Калі ў грамадзян застаюцца пытанні адносна якасці водазабеспячэння, ім рэкамендуюць звяртацца ў кругласутачную дыспетчарскую службу УП «Мінсквадаканал» па нумары +375 17 389-42-68.

Нагадаем, што ўвечары 26 верасня ў Кастрычніцкім, Заводскім і Ленінскім раёнах Мінска назіраліся перабоі ў водазабеспячэнні. Аднаўленне падачы вады ў дамы пачалося бліжэй да паўночы.

27 верасня мінскія санітарныя ўрачы далі рэкамендацыі жыхарам трох пацярпелых раёнаў выкарыстоўваць падвозную ці бутэляваную ваду.

Жыхарам трох раёнаў Мінска з-за аварыі рэкамендуюць выкарыстоўваць падвозную ваду

Пасля аварыі на вадаводзе ў Мінску пагоршала якасць вады

Пашкоджаны вадавод у Мінску адрамантавалі. Але праблемы з якасцю вады пакуль застаюцца

У трох раёнах Мінска знікла вада

Nashaniva.com