Прэзідэнт Сербіі прарочыць Украіне карэйскі сцэнарый
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў, што канфлікт ва Украіне працягнецца яшчэ 10 гадоў і завершыцца па карэйскім сцэнарыі — гэта значыць, што ён будзе «замарожаны» па цяперашняй лініі баявога сутыкнення без канчатковага мірнага пагаднення паміж бакамі.
27.09.2024 / 20:24
Аляксандр Вучыч (злева) з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Фота: Mikhail Klimentyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Як прарочыць Аляксандр Вучыч: «Урэшце настане мір і будзе рэалізаваны карэйскі сцэнар». Аднак перад тым, як гэта адбудзецца, будзе ісці жорсткая барацьба «за кожнае сяло», упэўнены ён.
Вучыч лічыць, што сітуацыя ва Украіне не будзе мець вырашэння «на працягу 10, 20 або 30 гадоў». Ён адзначыў, што ў гэтым пытанні Злучаныя Штаты будуць «упарта змагацца супраць Расіі», але і Расія будзе абараняць свае інтарэсы.
«Недарэчна недаацэньваць расійскую армію, так як раней недаацэньвалі расійскую эканоміку, якая не адчула наступстваў», — заявіў Вучыч.
Прэзідэнт Сербіі адмовіўся ехаць на саміт БРІКС па запрашэнні Пуціна
Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Сербіі Вучычам