«Раз — і заходзіш чыстым». Мінчукі паказалі самаробную прыладу, якая дапамагае пазбавіцца ад бруду перад уваходам у пад'езд

У тыктоку апублікавалі відэа, дзе паказалі самаробную прыладу, здольную пачысціць абутак перад уваходам. Па сутнасці, гэта тры звычайныя шчоткі, прымацаваныя да сцяны ля пад'езда, заўважыў Telegraf.news.

27.09.2024 / 17:44

Скрыншот з відэа

«Усё прадумана каля пад'езда. Раз — падышоў, пачысціў ногі, і парадак, заходзіш чыстым, акуратным. Вось так усё прыгожа ў Беларусі», — адзначыў аўтар відэа.

@minsksvisoti #минск #беларусь #белоруссия #чистота #академгородок ♬ Приключения Шурика мелодия - Попытка⁶

Каментатары пад відэа таксама выказалі свае думкі:

Аўтар відэа адказаў, што «не бруд чысцяць, а пясок».

Адна з карыстальніц тыктока расказала, што ў яе каля пад'езда такая шчотка стаіць ужо тры гады: «Зімой вельмі добра чысціць абутак ад снегу», — падзялілася яна.

Іншы каментатар адзначыў: «Ніколі не бачыў такога ў Беларусі, а мне ўжо восьмы дзясятак».

Многія карыстальнікі, аднак, звярнулі ўвагу, што гэтая прылада можа быць неэфектыўнай для барацьбы з вадкім брудам.

«Усё жыццё рабілі гэта няправільна». Беларусы падзяліліся ў тыктоку дзіўным спосабам пераходу праз дарогу

Эксперт па нерухомасці палічыла, колькі трэба «не есці і не піць», каб купіць аднапакаёўку ў Мінску

У Мінску прыгатавалі бясплатнае 30-метровае бурыта

Nashaniva.com