Памерла актрыса Мэгі Сміт — прафесар Макгонагал з фільмаў пра Гары Потэра

Брытанская актрыса Маргарэт Наталі Сміт, больш вядомая як Мэгі Сміт, памерла ў 89 гадоў. Яна была, у прыватнасці, вядомая па ролі прафесара Макгонагал у серыі фільмаў пра Гары Потэра.

27.09.2024 / 16:37

Яшчэ ў 2007 годзе ў Сміт быў дыягнаставаны рак грудзей, пра што стала вядома падчас здымак шостай часткі «Гары Потэра». Нягледзячы на ​​цяжкую хваробу, актрыса не спыніла ўдзелу ў здымках.

Мэгі Сміт — двойчы лаўрэатка прэміі «Оскар», яна сем разоў атрымала прэмію BAFTA, а таксама тройчы была ўзнагароджаная прэміяй «Залаты глобус».

Памёр зорка серыяла «Салдаты» Раман Мадзянаў

Памёр удзельнік легендарнай групы ABBA

Памёр брат Майкла Джэксана, удзельнік гурта Jackson 5

Nashaniva.com