Абвесцілі поўны спіс прэміі Анемпадыстава
Поўны спіс узнагароды, якая традыцыйна штогод уручаецца за найлепшую кніжную вокладку, абвясціў Беларускі ПЭН. У яе ўвайшлі аўтары вокладак да выданняў, што пабачылі свет у 2023 годзе.
27.09.2024 / 15:53
Прэмія была заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў — мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця шэсць гадоў таму. Папярэднія лаўрэаты прэміі — дызайнерка Яна Галушкіна і лічбавы архіў VEHA: сёлета ў траўні яны атрымалі ўзнагароду — цудоўнага анёла — за вокладку кнігі «Людзі Лесу / Ludzi Lesu».
У поўным спісе гэтага прэміяльнага сезона ўдзельнічаюць больш за тры дзясяткі кніг, выдадзеных у 2023 годзе! У яго ўвайшлі:
- Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі «Анталогія паэтак: выбранае Вальжынай Морт»;
- Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Аліны Высоцкай «Беларускі народны соннік»;
- Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Антанаса Шкемы «Белы саван»;
- Алена Дашкевіч, Міхал Анемпадыстаў — вокладка кнігі Алеся Аркуша «Вечар — як сон, у якім шмат агнёў»;
- Таццяна Шустава — вокладка кнігі Валера Гапеева «Вольнеры. Прадвесце»;
- Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Фрэнсіса С. Фіцджэралда «Вялікі Гэтсбі»;
- Сяргей Шабохін — вокладка кнігі Зінаіды Бандарынай «Да новага заўтра»;
- Анатоль Лазар — вокладка кнігі Алеся Разанава «З маланкаю ў сэрцы»;
- Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Мэіра Шалева «За сіняй гарой»;
- Анатоль Лазар — вокладка кнігі Івана Мележа «Завеі, снежань»;
- Адам Паўлоўскі — вокладка кнігі Андрэя Сцепанюка «Зямля над белай ракой»;
- Вольга Зароўская — вокладка кнігі Алеся Кудрыцкага «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада»;
- Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Кар’ера Мікадзіма Дызмы»;
- Надзя Бука, Анатоль Лазар — вокладка кнігі «Каток-пестунок»;
- Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Вала Клемэнта «Круглая Square»;
- Андрэй Дарохін — вокладка кнігі Фелікса Аксёнцава «Марнатраўны сын»;
- Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Сяргія Жадана «Месапатамія»;
- Лізавета Дубінчына — вокладка кнігі Марыі Бадзей «Мёд і дым»;
- Анатоль Лазар — вокладка кнігі Якуба Коласа «На ростанях»;
- Маргарыта Сянькова — вокладка кнігі «НЕТУТЭЙШЫЯ: REVERSION. Беларуская эксперыментальная драматургія («ТВЛ», «БУМ-БАМ-ЛІТ»)»;
- Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Ператрус у музеі»;
- Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі»;
- Святлана Дземідовіч, Лукаш Левандоўскі — вокладка кнігі Насты Кудасавай, Святланы Дземідовіч «Побач»;
- Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладкі кніг Віславы Шымборскай, Адама Міцкевіча, Марыі Кунцэвічовай для серыі «Польская класіка для беларускага чытача»;
- Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Салі Руні «Размовы з сябрамі»;
- Марыя Сыракваш — вокладка кнігі Марыі Маціёс «Салодкая Даруся»;
- Паліна Вілава, Таісія Чарнуха — вокладка кнігі Аляксандра Чарнухі «Свінні»;
- Сяргей Шабохін — вокладка кнігі Яўгеніі Пфляўмбаўм «Сонца»;
- Сяргей Шаматульскі — вокладка кнігі Вітольда Шаблоўскага «Танец Мядзведзяў»;
- Алена Дашкевіч — вокладка кнігі Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода»;
- Воля Кузьміч — вокладка кнігі Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы»;
- Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Ганны Янкуты «Час пустазелля»;
- Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Эрыха М. Рэмарка «Чорны абеліск»;
- Сяргей Шаматульскі — вокладка кнігі Сяргея Лескеця «Шэпт»;
- Дана Мігунова — вокладка кнігі Вікі Біран «Я танцую»;
- Уладзімір Міхневіч — вокладка кнігі Алеся Плоткі «Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine»;
- Артур Камароўскі, Ксенія Шталянкова — вокладка кнігі Артура Камароўскага «Corpus Vile».
Нацыянальную літпрэмію далі прадзюсарцы арт-групы, якая спявае «Баладу пра дыктатара»
З’явіліся шорт-лісты прэміі Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Ціханоўскую ў ЗША ўзнагародзілі прэміяй у галіне правоў чалавека