У Рэчыцы, імаверна, судзілі намесніцу гендырэктара «Рэчыцадрэў»

Судовы працэс над жанчынай, якая мае тыя самыя асабістыя звесткі, што і намесніца генеральнага дырэктара ў вытворчасці ААТ «Рэчыцадрэў», адбыўся 26 верасня.

27.09.2024 / 15:35

Галіну Кахновіч абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП), піша «Гомельская вясна».

Справу разглядаў суддзя Юрый Лунцэвіч. Вынік судовага пасяджэння высвятляецца.

Дакладна такія самыя імя, імя па бацьку і прозвішча, як падсудная, мае намесніца генеральнага дырэктара ААТ «Рэчыцадрэў» — вялізнага перапрацоўшчыка драўніны, аднаго з горадаўтваральных прадпрыемстваў Рэчыцы з дзяржаўнай формай уласнаці.

Nashaniva.com