Ціханоўская абмеркавала з намеснікам дзяржсакратара ЗША закрыццё лазеек у санкцыях
Падчас тыдня высокага ўзроўню Генасамблеі ААН намеснік дзяржсакратара ЗША Курт Кэмпбэл афіцыйна прыняў беларускую лідарку ў Вашынгтоне, паведамляе яе прэс-служба.
27.09.2024 / 15:15
Фота: ОСЦ
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі:
- Шляхі вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі, у тым ліку тых, хто знаходзіцца ў гуманітарным спісе;
- Падтрымку рэпрэсаваных, грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя, у тым ліку фінансавую;
- Падтрымку ініцыятываў па ўмацаванні беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці;
- Працяг Стратэгічнага дыялогу паміж ЗША і дэмакратычнай Беларуссю;
- Пагрозу ўцягвання Беларусі ў вайну;
- Закрыццё шчылінаў у санкцыях;
- Прыцягненне вінаватых у рэпрэсіях да адказнасці;
- Усталяванне палітычных і дыпламатычных кантактаў з трэцімі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі.
«Гэта была практычная сустрэча. У першую чаргу мы абмеркавалі крокі па вызваленні палітвязняў і спыненні рэпрэсіяў. Я радая, што нашае бачанне сітуацыі супадае, і што для ЗША гэтае пытанне застаецца прыярытэтам. Таксама важна, што ідэі і праекты, якія мы абмяркоўвалі ў межах Стратэгічнага дыялогу, пачынаюць рэалізоўвацца. Дзякую ЗША за паслядоўную пазіцыю, салідарнасць і падтрымку», — сказала Святлана Ціханоўская.