У Германіі тры чалавекі атрымалі рэальныя тэрміны за экспарт люксовых аўто праз Беларусь у Расію
Мужчыны зарабілі амаль 30 млн еўра.
27.09.2024 / 15:03
Трое мужчын у Франкфурце-на-Одэры прысуджаныя да турэмнага зняволення за экспарт сотняў люксавых аўтамабіляў у Расею праз Беларусь. Суд прызнаў іх вінаватымі ў 430 парушэннях Закона аб знешнім гандлі, піша DW.
Нягледзячы на забарону экспарту машын у Расію праз санкцыі, абвінавачаныя прадавалі аўтамабілі ў аўтасалоне ў Дальвіц-Хопегартэне з сакавіка 2022 года да сакавіка 2024 года. Мытнікам яны паведамілі, што машыны адпраўляюцца ў Беларусь.
Двое з абвінавачаных прысуджаныя да шасці гадоў пазбаўлення волі, трэці — да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Прыбытак ад забароненых здзелак на суму амаль 30 мільёнаў еўра падлягае канфіскацыі.