У Кіеве беларускі добраахвотнік пабіўся з топ-менеджарам Нацбанка Украіны

Беларускі добраахвотнік Андрэй Трацэўскі заявіў аб сутычцы ў Кіеве з, як мяркуецца, кіраўніком Упраўлення працы з праблемнымі актывамі Нацбанка Украіны Паўлам Палярушам, піша «Украінская праўда».

27.09.2024 / 13:46

Па словах Трацэўскага, менеджар НБУ быў «відавочна падпіўшы або пад наркотыкамі, ледзь не знёс яго на дарозе, потым перакрыў праезную частку і працягваў сядзець з дзяўчынай у аўто».

Таксама Трацэўскі заявіў, што Паляруш пагражаў беларусу «прастрэліць ногі» з узнагароднай зброі.

Вайсковец выклаў у сябе ў сацсетцы адпаведныя відэа. Сам Паляруш на месцы канфлікту абверг словы беларускага добраахвотніка і заявіў аб пабітым твары.

У Дарницькому районі Києва на парковці увечері 26 вересня сталася сутичка між білоруським добровольцем Андрієм Трацевським та топпосадовцем НБУ Павлом Полярушем. Поліція вилучила зброю у водія Lexus та відкрила кримінальне провадження. pic.twitter.com/JmNh4GrJ5h

— Українська правда ✌️ (@ukrpravda_news) September 27, 2024

Nashaniva.com