Лукашэнка сказаў, што працягне падпісваць указы аб памілаванні

Аляксандр Лукашэнка мае намер працягнуць практыку вызвалення палітвязняў. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы са студэнтамі ў БДУІР.

27.09.2024 / 13:20

Фота: прэс-служба прэзідэнта Казахстана

У яго спыталі, ці будзе ён працягваць практыку памілавання і ці верыць у «раскаянне» памілаваных.

«Так, працягваць я буду. Бо гэта мая праца, гэта канстытуцыйны абавязак прэзідэнта — памілаваць чалавека. Таму трэба выконваць свае абавязкі. Таму мы будзем працягваць. Што тычыцца першага пытання, я спадзяюся. Вядома, сярод іх будуць тыя, якія абяцалі, кляліся, што зменяць сваю пазіцыю, не будуць перашкаджаць іншым людзям… бывае, што яны парушаюць свае абавязацельствы», — адказаў ён.

У ліпені — верасні Лукашэнка падпісаў тры ўказы аб памілаванні, выйшлі на свабоду ў выніку 115 чалавек.

Nashaniva.com