У Баранавічах у 36 гадоў памёр міліцыянт
Паведамляецца, што прапаршчык міліцыі Сяргей Таранда раптоўна сканаў.
27.09.2024 / 10:43
Сяргей Таранда. Фота: сацсеткі
Мужчына працаваў міліцыянерам роты патрульна-паставой службы Баранавічскага ГАУС.
Таранда адслужыў 15 гадоў.
У 36-гадовага міліцыянта было трое дзяцей, малодшаму нядаўна споўніўся год.