У цэнтры Мінска на Маскоўскай вадзіцель не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную

27.09.2024 / 10:19

Фота: ДАІ

Сёння каля 7: 35 37-гадовы кіроўца аўтамабіля «Citroen», рухаючыся па вуліцы Маскоўскай, паблізу дома №5 не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з Kia, паведамляе ДАІ горада

Фота: ДАІ

У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні, утварыўся затор.

Nashaniva.com