Ліміт на бязмытныя пасылкі ў ЕАЭС могуць знізіць да 50 еўра

З'явіўся праект рашэння, у якім распісаны этапы зніжэння бяспошліннага парогу для тавараў электроннага гандлю ў краінах ЕАЭС.

27.09.2024 / 09:23

Дакумент апублікаваны на сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі. Раней з'явілася інфармацыя, што ЕЭК прапануе ў якасці базавага варыянту норму бяспошліннага ўвозу на ўзроўні €200, а затым паступова зніжаць яе.

У праекце рашэння распісаны механізм зніжэння бяспошліннага ліміту:

Нормы бяспошліннага ўвозу тавараў электроннага гандлю (прасцей кажучы, пакупак на замежным анлайн-шопінгу) у ЕАЭС знізіліся ў красавіку гэтага года ў два разы — да €200.

Наземным транспартам можна ўвозіць тавары для асабістага карыстання на суму да €500.

Nashaniva.com