Супольнасць трансгендараў Беларусі паведамляе пра зачыстку — былі затрыманыя мінімум 8 чалавек
На некаторых склалі пратаколы за «хуліганства», яшчэ на 2 чалавек завялі крыміналкі за распаўсюд парнаграфіі.
26.09.2024 / 15:56
Ілюстрацыйнае фота
Іныцыятыва TG House Belarus, якая аб’ядноўвае трансгендараў Беларусі, паведаміла пра масавую зачыстку ЛГБТ-супольнасці. «У людзей праводзяць ператрусы, затрымліваюць, даюць штрафы, заводзяць крыміналкі», — расказвае каардынатар ініцыятывы.
Вядома пра затрыманне мінімум 8 трансперсон у верасні. Большасць з іх абмежавалася пратаколамі за «хуліганства». Апроч таго, у адносінах двух чалавек заведзеныя крымінальныя справы па артыкуле 343 Крымінальнага кодэкса — распаўсюд парнаграфіі.
На гэты момант у «Нашай Нівы» няма магчымасці спраўдзіць інфармацыю. TG House Belarus плануе перадаць праваабаронцам справаздачу аб зачыстцы.