Сілавікі затрымалі сябра магілёўца, які адбіваўся з нажом ад супрацоўнікаў ГУБАЗіКа
Прэс-служба МУС паведамляе, што пры ператрусе ў доме гэтага чалавека сілавікі выявілі агнястрэльную зброю, часткі да яе, патроны, рэчывы для вырабу выбухоўкі, наркотыкі, халодную зброю, у тым ліку замаскіраваную пад прадметы побыту.
26.09.2024 / 12:59
Таксама паведамляецца, што ў пачатку 1980-х мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за замах на крадзеж зброі ў супрацоўніка органаў унутраных спраў. Да яго ўжывалася прымусовая мера лячэння — змяшчэнне ў псіхіятрычную бальніцу.
У дачыненні да затрыманага распачалі крымінальную справу за незаконны абарот агнястрэльнай зброі (артыкул 295 КК).
Нагадаем, што ў панядзелак у Магілёве супрацоўнікі ГУБАЗіКа нібыта выявілі гараджаніна, датычнага быццам бы да «экстрэмісцкай» дзейнасці. Той стаў адбівацца нажом. Пры ператрусе ў магілёўца выявілі патроны, халодную зброю, дапаможнік па вырабе выбуховых рэчываў, «экстрэмісцкую» літаратуру. Таксама нібыта пры затрыманні знайшлі самаробны пісталет.