Апошнія цёплыя дзянькі. У нядзелю істотна пахаладае
Дзённы максімум па краіне не перавысіць +10..+17°С.
26.09.2024 / 11:37
У пятніцу на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер днём месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +13..+19°С, максімальная днём +18..+23°С, па поўдні паветра прагрэецца да +25°С.
У суботу — кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер днём у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе +11..+18°С, максімальная днём +17..+23°С, па паўднёвым усходзе да +25°С.
У нядзелю пахаладае. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асноўным па паўднёвым усходзе краіны кароткачасовыя дажджы. Ноччу +5..+11°С, па паўднёвым усходзе да +15°С; дзённы максімум па краіне не перавысіць +10..+17°С.