«Беларускія ўлады чакаюць ад дэмакратычных сілаў не мякчэйшых крокаў, а капітуляцыі»

Аналітык Аляксандр Фрыдман у размове з «Радыё Свабода» выказаў меркаванне, чаго Лукашэнка хацеў бы ад дэмакратычных сіл.

26.09.2024 / 10:49

«Беларускія ўлады чакаюць ад дэмакратычных сілаў не нейкіх мякчэйшых крокаў, яны чакаюць капітуляцыі. Каб апазіцыя проста спыніла сваё існаванне.

І Васкрасенскі гэта падкрэслівае [у сваім нядаўнім інтэрв'ю].

Яны ведаюць, што ў пытанні санкцый у беларускіх дэмакратычных сілаў толькі дарадчая функцыя. Яны могуць нешта прапанаваць, і калі гэта будзе цікава Варшаве, Вільні, Брусэлю — то гэта будзе абмяркоўвацца. Калі Еўрасаюз ці ЗША ўводзяць санкцыі, то грунтуюцца на ўласных інтарэсах.

І гэта не працуе так, што прыйдзе Ціханоўская і скажа ім: «Мы вырашылі спыніць сваю дзейнасць, вы больш не чапайце Лукашэнку, адмяніце свае санкцыі». Яны адкажуць ветліва: «Ну добра, мы падумаем», а прымаць рашэнні будуць зыходзячы са сваіх прынцыпаў і інтарэсаў.

Так што дыскусія наконт гэтага ў дэмакратычных сілах перабольшаная — у тым сэнсе, што ўплыў дэмакратычных сілаў на прыманне рашэнняў заходнімі краінамі вельмі абмежаваны».

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову

Вячорка пракаментаваў словы Яшына пра тое, што Лукашэнка мяняе палітвязняў на дэталі для самалётаў

Nashaniva.com