У Мінску пачалі судзіць чарговую палітзняволеную за праяву салідарнасці
У Мінскім гарадскім судзе 26 верасня пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Вольгі Лоцманавай.
26.09.2024 / 10:16
Яе судзяць паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Працэс вядзе суддзя Аляксандр Рудэнка, піша «Вясна».
Вольгу затрымалі 23 студзеня 2024 года падчас рэйду за салідарнасць з палітзняволенымі і іх сем'ямі. Першапачаткова жанчыну абвінавачвалі паводле арт. 361 (заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі Беларусі). Але пазней артыкул змянілі.
Месца ўтрымання Вольгі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А