Абвешчаны збор на дапамогу былой палітзняволенай Ірыне Шчаснай
Грашовы збор абвешчаны на рэабілітацыю і адаптацыю.
26.09.2024 / 09:59
«У 2020 годзе я была рэдактарам шэрагу тэлеграм-каналаў, асвятляла акцыі пратэстаў да і пасля выбараў, факты гвалту і рэпрэсій супраць мірных беларусаў. У мэтах бяспекі я жыла некалькі месяцаў ва Украіне, але ўвесь гэты час вельмі сумавала па родных. Я пераканала сябе ў тым, што калі ў сваёй дзейнасці не заклікала да гвалту, то рэпрэсіі мяне не закрануць і вярнулася дадому», — коратка пераказвае Ірына сваю гісторыю.
«18 лістапада 2020 года ў маю кватэру ўварваліся сілавікі, правялі ператрус і арыштавалі мяне на вачах усёй сям'і. Я была абвінавачана ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў па крымінальным артыкуле (арт. 293 КК РБ. — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках) і 25 траўня 2021 года суд прысудзіў мне 4 гады пазбаўлення волі.
У калоніі я рэгулярна падвяргалася ціску з боку супрацоўнікаў калоніі: на мяне складаліся фальшывыя рапарты, накладваліся разнастайныя спагнанні. У выніку гэтага на волю я выйшла з прэвентыўным наглядам*, як злосная парушальніца рэжыму. Атрымлівалася, што яшчэ некалькі гадоў маё жыццё будзе падобнае на турму. Было невыносна ад перспектывы зноў жыць па рэжыме і ўвесь час баяцца нешта парушыць, каб не апынуцца ў калоніі. Мне спатрэбілася два дні, каб ацаніць сітуацыю, прыняць рашэнне і пакінуць краіну. Аб перажытым я распавяла ў розных інтэрв'ю».
Ірына кажа, што ёй вельмі патрэбна прывесці ў парадак сваё здароўе, яна мае шмат псіхалагічных праблем, якія без спецыялістаў ня вырашыць.
«У чужой краіне я асабліва адчуваю сваю адзіноту, і з мэтай адаптацыі і інтэграцыі планую вучыць польскую мову. Гэта ўсё вымагае грошай, якіх я не маю», — кажа яна.
Неабходна сабраць 4500 еўра
«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі