Уначы ў Беларусь заляцеў чарговы шахед
Апоўначы адзін расійскі дрон-камікадзэ зайшоў на тэрыторыю Гомельскай вобласці з Чарнігаўскай вобласці каля Любеча. Акурат расіяне атакавалі Украіну вялікай колькасцю дронаў.
26.09.2024 / 08:16
Ілюстрацыйнае фота
Шахед зайшоў на тэрыторыю Беларусі ў раёне вёскі Асарэвічы і рухаўся ў бок Славуціча, паведаміў «Беларускі Гаюн».
З аэрадрома «Баранавічы» быў узняты дзяжурны знішчальнік і скіраваўся на паўднёвы ўсход краіны, у раён Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка
Пазней шахед пакінуў тэрыторыю Беларусі.