У Кіеве адбыўся пажар з-за падзення шахеда

Улады Кіева паведамляюць, што ў ходзе адбіцця налёту шахедаў у жылым доме ў цэнтры горада ўспыхнуў пажар.

26.09.2024 / 07:16

Мэр Кіева Віталь Клічко і кіраўнік вайсковай адміністрацыі сталіцы Сяргей Папко пішуць у тэлеграме, што пажар успыхнуў на першым паверсе пяціпавярхоўкі ў Пячэрскім раёне.

Дом загарэўся з-за падзення абломкаў збітага беспілотніка.

Пра пацярпелых нічога невядома.

Nashaniva.com