Дураў назваў парыжскім следчым свой заробак

Генеральны дырэктар Telegram не плаціць сабе зарплату. Але ён усё роўна застаецца мільярдэрам. 

25.09.2024 / 21:23

Павел Дураў. Фота: AP Photo / Tatan Syuflana, File

Падчас допыту ў Парыжы Павел Дураў ацаніў свой гадавы заробак у адзін дырхам ААЭ, піша Le Monde. Гэта менш за адзін беларускі рубель. І гэта нібыта яго заробак за год. 

Хоць Павел Дураў амаль нічога не плаціць сабе, генеральны дырэктар Telegram з'яўляецца мільярдэрам. Агульнае багацце Дурава ацэньваецца ў 9-15 млрд даляраў.

Пракуратура Парыжа, па даных Le Monde, спачатку прасіла ўсталяваць для Дурова заклад у памеры 20 млн еўра, але ў выніку знізіла суму да 5 млн.

Nashaniva.com