Вярхоўны Суд прызнаў тэрарыстычнай арганізацыяй Полк імя Кастуся Каліноўскага

Генпракурор Швед па прапанове КДБ 26 жніўня накіраваў у Вярхоўны Суд заяву аб прызнанні Палка імя Кастуся Каліноўскага тэрарыстычнай арганізацыяй. Праз месяц Вярхоўны Суд прыняў гэта рашэнне. 

25.09.2024 / 18:07

Генпракуратура прасіла прызнаць тэрарыстычнай арганізацыяй Полк разам са структурнымі падраздзяленнямі, што ўваходзяць у яго склад — батальён «Волат», батальён «Лiтвiн», батальён «Western», БПЛА імя Мiкiты Крыўцова, атрад «АТАМ», «Танга-Рамэа», Мабілізацыйны цэнтр фонду «Беларускі Дом у Варшаве» і рух «Каліноўцы».

Вярхоўны Суд задаволіў гэту просьбу, паведаміла прэс-служба Генпракуратуры.

Nashaniva.com