18-гадовага хлопца, якога шукаў «Анёл», знайшлі мёртвым

18-гадовага Юрыя Лука, які 22 верасня прыехаў з Мінска ў Салігорск, знайшлі мёртвым. Пра гэта паведамілі валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл».

25.09.2024 / 16:15

Юрый Лук, які жыў і вучыўся ў Мінску, знік 22 верасня. У той дзень ён прыехаў у Салігорск і перастаў выходзіць на сувязь. 

«Лук Юрый Леанідавіч, 18 гадоў, знойдзены, гібель. Знойдзены валанцёрамі ПВА «Анёл» Салігорска — Слуцка падчас пошукавых мерапрыемстваў», — гаварыцца ў пасце, які апублікавалі валанцёры. 

Што здарылася з хлопцам, невядома — «Анёл» традыцыйна не раскрывае падрабязнасці здарэння.

Nashaniva.com