Пяць амапаўцаў узялі штурмам дом хлопца, які вясной трос палавым органам пад песню «Крошка мая»

Міліцыя паведаміла аб затрыманні хлопца, які паўгода таму зняў штаны на паркоўцы ў Рэчыцы, а пасля выкрыкнуў: «Лукашэнка — пі***ас!»

25.09.2024 / 15:19

Кампанія прыпаркавала машыну на паркоўцы каля школы мастацтваў. Пілі алкаголь і слухалі хіты расійскага гурта «Рукі ўверх». Пад песню «Крошка мая» адзін з хлопцаў зняў штаны і трусы і стаў дэманстраваць усім свой палавы орган.

Знаёмыя смяяліся з яго і абзывалі за гэты ўчынак нецэнзурнымі словамі.

А ён сам пасля выкрыкнуў: «Міліцыя — пі**асы!» і «Лукашэнка — пі***ас!».

Да хлопца прыйшлі праз паўгода. Дом, дзе ён жыве, штурмам узялі мінімум пяць амапаўцаў. Яго затрымалі і завялі крымінальную справу.

Nashaniva.com