Выйшла кніга пра беларускую салідарнасць
Філосаф і прафесар Таццяна Шчытцова напісала кнігу «Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции» («Салідарнасць узрушаных. Эсэ пра Беларускую рэвалюцыю»), якая выйшла з друку ў выдавецтве «Логвінаў».
25.09.2024 / 15:15
Кніга філосаф Таццяны Шчытцовай пісалася ў першую чаргу для тых, каму яна ўласна і прысвечаная — вялікай колькасці беларусаў і беларусак, якія сваімі дзеяннямі і эмоцыямі, крэатыўнасцю і сумленнасцю, салідарнасцю і адвагай зрабілі 2020-ты год гістарычнай вехай у жыцці нашай краіны, піша bellit.info.
«…2020 прынёс адчуванне, што мы — нашы зносіны і ўзаемадзеянне, камунікацыя і ўзаемадапамога — і ёсць краіна. Менавіта таму мы нібыта адкрылі для сябе краіну нанова, яна перастала быць абстрактным паняткам — уцялеснілася ў людзях навокал, якія перасталі быць «староннімі». Палітычнае ў нашай рэвалюцыі мела першапачатковае старажытнагрэчаскае значэнне: грамадзяне, якія чуюць і хочуць чуць адно аднаго, каб разам вызначаць прынцыпы свайго супольнага жыцця…»
Першая прэзентацыя кнігі адбудзецца на фестывалі інтэлектуальнай кнігі Pradmova ў Вільні 5 кастрычніка.
Замовіць кнігу можна праз сайт lohvinau.eu.