Зніклага пад Карэлічамі мужчыну шукалі паўгода. Аказалася, яго забілі і кінулі ў калодзеж
У сакавіку ў міліцыю звярнулася жыхарка Карэліцкага раёна з заявай аб знікненні 59-гадовага знаёмага. Тады вызначыць месцазнаходжанне мужчыны не ўдалося.
25.09.2024 / 15:03
Аднак увесь гэты час праца па пошуку без вестак зніклага працягвалася. Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Гродзеншчыны адпрацоўваліся розныя версіі, у тым ліку крымінальная, піша Newgrodno.by.
Пасля яна стала асноўнай і атрымала пацверджанне. Цяпер падазраваны затрыманы міліцыяй.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.