МЗС раіць беларусам з'язджаць з Лівана

Пасольства Беларусі ў Сірыі раіць беларусам устрымацца ад паездак у Ліван, а тым, хто знаходзіцца ў краіне — пакінуць яе.

25.09.2024 / 14:40

Бейрут. Wikimedia Commons

«Беларусам, якія пражываюць або знаходзяцца ў Ліване, рэкамендуем пакінуць краіну камерцыйнымі рэйсамі. У выпадку немагчымасці выкарыстоўваць існуючае злучэнне рэкамендуем пераехаць на больш бяспечныя тэрыторыі, у прыватнасці грамадзянам, якія знаходзяцца ў паўднёвых рэгіёнах Ліванскай Рэспублікі», — гаворыцца ў паведамленні пасольства Беларусі.

Дыпламаты заклікаюць прытрымлівацца рэкамендацый мясцовых уладаў, выконваць правілы асабістай бяспекі, а таксама заставацца ў кантакце з беларускімі дыпламатамі ў Сірыі.

Nashaniva.com