Пад Мінскам прадаюць дом-крэпасць. Ну амаль
У Ратамцы на продаж выставілі трохпавярховы катэдж, які чымсьці нагадвае старадаўнюю крэпасць (вежа як бы намякае). Так, зроблены ён са звычайнай цэглы, ды і ўнутры вы не знойдзеце рыцарскіх атрыбутаў і пампезнай мэблі, але нешта ёсць, піша Onliner.by.
25.09.2024 / 13:37
Дом пабудаваны ў 1995 годзе. Яго плошча — 165,8 кв.м. аздабленне выканана не да канца: нейкія пакоі цалкам абжытыя і абстаўленыя мэбляй, нейкія яшчэ патрабуюць грашовых уліванняў. Інтэр'ер хоць і патыхае савецкім духам, але выглядае больш-менш акуратна. Усе камунікацыі — на месцы.
На самой тэрыторыі пабудаваныя яшчэ і лазня, і гараж. Маецца дэкаратыўная сажалка, тэраса і прасторная аранжарэя. Вядома, ёсць адчуванне, што догляд участку трохі закінулі, але пры жаданні новы гаспадар зможа ўсё гэта хутка выправіць. Калі не сам, то з дапамогай умелага садоўніка і парачкі будаўнікоў.
З плюсоў — недалёка ад катэджа знаходзіцца сасновы лес. Кошт нерухомасці — $129 000 па курсе.